Адпаведная пастанова Нацбанка ўступіла ў сілу ад 1 сакавіка.

Цяпер фізічным асобам нельга разлічвацца ў замежнай валюце:

– Пры ажыццяўленні рознічнага гандлю ці аказанні паслуг на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з нумарацыяй М, М/Е і ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

– Падчас страхавой і турыстычнай дзейнасці.

– Пры рэалізацыі аўтамабільнага бензіну, дызельнага паліва і звадкаванай газу.

Да 1 сакавіка суб’екты, якія аказвалі паслугі фізічным асобам за замежную валюту, павінны былі здаць выручку ў банк у замежнай валюце, каб грошы залічыліся на банкаўскі рахунак.

Ад 1 сакавіка, калі на рахунак паступіць безнаяўная замежная валюта ад фізічных асоб, то банкі купляюць замежную валюту за безнаяўныя беларускія рублі.

Дазволена выкарыстоўваць замежную валюту, калі дамова мяняецца ці скасоўваецца.