Аварыя адбылася 5 сакавіка ў восем гадзін раніцы на перакрыжаванні Багдана Хмяльніцкага і Вялікім Гасцінцы.

Жанчына-кіроўца ехала на “Дэу-Матыс” па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Смаргоні. На перакрыжаванні з вуліцай Багдана Хмяльніцкага ёй трэба было павярнуць налева. Жанчына выехала на перакрыжаванне на зялёны сігнал святлафора.

Насустрач ехала жанчына-кіроўца на “Опель-Астры” ў накірунку Мінска па крайняй левай паласе. Машыны сутыкнуліся.

На кіроўцу “Дэу-Матыс” складзены пратакол за парушэнне правіл праезду перакрыжавання. На кіроўцу “Опель-Астра” – за праезд на недазволены сігнал святлафора.

Жанчына, якая ехала на “Дэу-Матыс” атрымала нязначныя цялесныя пашкоджанні. “Хуткая дапамога” агледзела яе і адпусціла дамоў. 

Кіроўца “Дэу-Матыс” 1971 года нараджэння (44 гады), кіроўца “Опель-Астра” 1985 года нараджэння (30 гадоў).

Пра здарэнне паведаміў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага ДАІ Сяргей Бартош.

Сёння раніцай здарылася аварыя ля гімназіі №6 у Маладзечне (Фота)