Здарэнне адбылося ў вёсцы Доры ў ноч з пятніцы на суботу 7 сакавіка.

У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар і паведаміў, што ноччу ў яго двары невядомы ўзламаў навясны замок у хлеве. Адтуль скраў тры авечкі.

– Шкода ад крадзяжа склала прыкладна 6 мільёнаў рублёў, – паведаміў “Рэгіянальнай газеце” старшы следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Шульга.