Ад 27 лютага да 1 сакавіка ў Вене праходзіў IV Міжнародны фальклорны фестываль. У ім удзельнічала больш за 40 краін свету.

Кожны з калектываў з дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага: узорны ансамбль танца “Вілляначка”, узорны ансамбль народнай песні “Кучароначкі”, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” прывёз дыпломы. І адзін з дыпломаў прызначаны для дзіцячай школы мастацтваў.

Як распавяла намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Марына Пахомава, цяпер творчыя калектывы дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага рыхтуюцца да Міжнароднага фальклорнага фестывалю-конкурсу “Зорка Сан-Марына”. Ён пройдзе 9 – 16 мая ў Рыміне (Італія).