Сёлета калектыў «Рэгіянальнай газеты» рады падзяліцца з вамі, шаноўныя чытачы, вельмі радаснай і важнай для нас падзеяй – 20-годдзем. Спецыяльна да юбілейнай даты мы пачалі новую рубрыку, у якой запрашаем заслужаных людзей сказаць слова пра «Рэгіянальную газету».

Першы нумар «РГ» выйшаў 28 красавіка 1995 года. За гэты час на старонках газеты і сайта мы распавядалі пра поспехі многіх вядомых жыхароў з нашага рэгіёна. Кожная сустрэча з імі можа чамусьці навучыць ці натхніць на ўласныя перамогі.

Пра «Рэгіянальную газету» гавораць:

Чытач Яўген Драздоў: «Падабаецца не толькі газета, а і тое, як супрацоўнікі ставяцца да чалавечых праблем»

Медыяэксперт Аляксандр Класкоўскі пра «Рэгіянальную газету»: «Гэта ўнікальны і фенаменальны для Беларусі выпадак»

Кіраўнік маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ Юры Івашкевіч: «На маім стале заўсёды ляжыць нумар «РГ»

Чытачка «РГ» Галіна Мушкіна«Я вучыла футбольнага трэнера Аляксандра Гармазу, пра якога вы пішаце».

Начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч: «Рэгіянальная газета» аб’ядноўвае нашу зямлю і ўсіх землякоў. І за гэта ёй асаблівы дзякуй».

Старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава: «Ад сваіх знаёмых ведаю, што ім газета таксама падабаецца. Побач ля музея ёсць кіёск «Белсаюздруку». Бачу, што гараджане газетай цікавяцца».

Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ў Вілейцы Андрэй Дударчык: «Рэгіянальная газета» мае права стаць «Гардыян».

Пісьменнік, краязнаўца, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец Міхась Казлоў­скі: «Я не прапускаю ніводнага нумара «Рэгіянальнай газеты», вельмі люблю, паважаю гэта выданне».

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі, кавалер ордэна Францішка Скарыны, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, дырыжор сімфанічнага аркестра каледжа, Ганаровы грамадзянін Маладзе­чаншчыны Ры­гор Са­ро­ка: «Творчы калектыў «Рэгіянальнай газеты», які выжывае не ў самых простых умовах, за гады працы меў смеласць часам і крытыкаваць мясцовыя ўлады, і з нечым не пагаджацца, але заўсёды аб’ектыўна».