27 сакавіка да шасці гадзін вечара ўдзельнікі будуць рэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе. Потым пачнецца знаёмства, жараб’ёўка.

Першыя рэпетыцыі канкурсантаў пройдуць 28 сакавіка ад васьмі раніцы да апаўдня. Адкрыццё конкурсу будзе ў канцэртнай зале ў Палацы культуры ад гадзіны дня. Пасля гэтага ўдзельнікі па ўзроставых групах спяюць першую і другую песні, якія яны падрыхтавалі. Конкурс юных выканаўцаў будзе доўжыцца ў гэты дзень да дзесяці вечара.

29 сакавіка ад дзесяці раніцы да паловы першай удзельнікі ,выступяць з другой конкурснай песняй. Ад дзвюх да трох гадзін дня – творчая сустрэча з членамі журы, генеральная рэпетыцыя закрыцця конкурсу. Ад трох да чатырох гадзін – “круглы стол” з членамі журы і кіраўнікамі ўдзельнікаў конкурсу.

Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання, гала-канцэрт з удзелам пераможцаў і гасцей конкурсу пачнецца ў чатыры гадзіны дня.

У Маладзечне фестываль пройдзе ў чэрвені, а Лепс завітае ў ліпені

У Маладзечне пройдзе конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок-2015”