Прыездам якіх зорак парадуе і здзівіць гэтай вясной і летам Маладзечанскі Палац культуры, адказвае намесніца дырэктара па інфармацыйнай і канцэртнай дзейнасці Палаца культуры Маладзечна Ала Яцына.

– Бліжэйшых гасцей мы чакаем з Санкт-Пецярбургу. 17 красавіка да нас едзе Санкт-Пецярбургскі тэатр аперэты са спектаклем “Бабін бунт”.

25 мая ў Летні амфітэатр прыедзе Ані Лорак.

У пачатку чэрвеня, а дакладна з 5 па 7 чэрвеня ў Маладзечне пройдзе традыцыйны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2015”.

– А 5 ліпеня да нас у горад прыязждае Грыгоры Лепс.  

Кошт білетаў на канцэрт Грыгорыя Лепса будзе вядомы пазней.

На восень Ала Яцына не загадвае, але абяцае, што сёлета ў Маладзечне плануюцца выступы вядомых беларускіх артыстаў, гастролі тэатраў і канцэрты зорак.