Выстава “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці” − творчы фотапраект, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння славутага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.

Выстава адлюстроўвае помнік гісторыка-культурнай спадчыны “Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку 19 стагоддзя” ў Залессі Смаргонскага раёна  − дзівоснага куточка Беларусі. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызначаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй непаўторнай і любай краіны.

Людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх. У экспазіцыі Міхаіла Крыжаноўскага прадстаўленыя работы ў наступных кірунках: фотарэпартаж, мастацкае фота, кам’ютарная графіка, фота, арт-аб’екты, інсталяцыі, жывапіс.

Любімыя тэмы яго фатаграфій: краявіды, старадаўняя і сучасная архітэктура, флора, жанчына і прырода, фатаграфаванне карцін і іншых аб’ектаў мастацтва. Ён майстра партрэтнага і мастацкага здымкаў.

Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён право­дзіць персанальныя выставы і творчыя вечары ў бібліятэках і каледжах. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі і Швецыі.

Аўтар фотавыставы ўдзельнічае ў дабрачынных праектах, арганізуе іх пры абласным і гарадскім таварыствах інвалідаў Мінска.

Фіта забяспечана Міхаілам Крыжаноўскім.

Фіта забяспечана Міхаілам Крыжаноўскім.

У аснову серыі фатаграфій пакладзеныя фотаматэрыялы, знятыя ў розныя гады. Натуральна, што ў прадстаўленым цыкле прысутнічаюць сюжэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання культурнага асяродку, паказаны стан палацавага ансамбля “Паўночныя Афіны”, яго мінулае і сучаснасць. У цыкле ёсць работы, прысвечаныя мясцінам Агінскіх на тэрыторыі суседняй Літвы – Вільня, Рэтаў (Рэтавас), Трокі, Плунгяны (Плунге), інш.

Выставу мяркуюць паказаць у Беларусі, Літве, Польшчы, у мясцінах, дзе жыў і тварыў Міхал Клеафас Агінскі і яго родзічы.

На фатаграфіях можна ўбачыць досвітак і вечаровы захад, усмешку чалавека і шмат чаго іншага, што прымушае кожнага з нас углядацца ў фатаграфіі. Неабходна адчуваць пульс жыцця вакол сябе, тады і будзе давер да фота як да мастацкага твора.

Выставу ладзяць сёлета, калі міжнародная супольнасць адзначае 250- годдзе з дня нараджэння кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Шэраг работ фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага прысвечаны знакамітаму кампазітару.

Наведаць выставу можна бясплатна.

Чаму сваю імпрэзу ў Смаргоні Сяргей Верамейчык назваў “антывыставай”