Арганізатары лічаць імпрэзу найлепшым месцам, дзе наведнікі выберуць фатографа ці аператара для свайго вяселля.

На выставу арганізатары рыхтуюць шакаладны і кактэйлевы фантаны, а таксама гасцей чакае магчымасць атрымаць прафесійнае фота. Пра гэта распавёў адзін з арганізатараў выставы Антон Шабуневіч.

Выстава “Вяселле. Дыханне кахання” пачне працу а 16 гадзіне ў пятніцу, 3 красавіка, у выставачнай зале Палаца культуры.

На выставе пазнаёмяць з лепшымі работамі найлепшых фатографаў і відэааператараў Маладзечна. Пакажуць не толькі фотаздымкі, але і вясельныя фідэакліпы. Так што для будучых маладых гэта выдатная магчымасць параўнасць майстроў.

Акцыя, падчас якой фатографы прапануюць бясплатна зрабіць фота, будзе 4 і 5 красавіка.

Выставу меркавалі адкрыць у студзені, але адклалі дату праз занятасць выставачнай залы.

Выстава будзе працаваць тры тыдні.