Уначы 3 красавіка адбыўся пажар у г. п. Свір на Мядзельшчыне. Паведамленне выратавальнікам паступіла пасля гадзіны ночы.

Мужчына прачнуўся ад сігналу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прыбег да суседзяў. Адтуль і патэлефанавалі ў выратавальную службу.

Пажарная аварыйна-выратавальная часць знаходзіцца паблізу: выратавальнікі хутка спынілі агонь, не далі згарэць дому.

У выніку выгараў адзін пакой, кухня і прыхожая закурадымлены, расказаў інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Балаш. Мужчына жыве адзін, яму 61 год. Апавяшчальнікі ў доме ўстанавілі год таму з дапамогай Мядзельскага райвыканкама.