6 і 7 мая ў тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля “Дзед”. Гэта рэжысёрскі дэбют акцёра і музыканта з Маладзечна Дзяніса Паршына.

Спектакль пастаўлены паводле п’есы Вячаслава Паніна “Я так і зрабіў”. Ён закранае шмат праблем: узаемаадносіны бацькоў і дзяцей, прага да ўзбагачэння любымі спосабамі, адзіноцтва ветэранаў, кватэрнае пытанне.

 У галоўных ролях:  Андрэй Дабравольскі, Валянцін Салаўёў, Алена Баярава, Людміла Сідаркевіч, Таццяна Мархель.

 Даведка РГ”. Дзяніс Паршын нарадзіўся ў 1980 годзе ў горадзе Прыпяць Кіеўскай вобласці на Украіне. Займаўся ў тэатры-студыі “ТэСт” у Маладзечне пад кіраўніцтвам Таццяны Бабей. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, атрымаў спецыяльнасць “рэжысура драмы”. Працуе ў тэатры беларускай драматургіі.