10 красавіка. Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

380 гадоў назад (1635) памёр Ян Станіслаў Сапега, сын Льва Сапегі, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

***

115 гадоў з дня нара­джэння Гаўрылы Гарэцкага (1900 – 1988), беларускага геолага, географа, эканаміста, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

***

125 гадоў з дня нара­джэння Янкі Нёманскага (сапр. Іван Пятровіч, 1890 – 1937), беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі.

***

14 красавіка. 130 гадоў з дня нараджэння Сымона Рак-Міхайлоўскага (1885 – 1938), грамадска-палітычнага дзеяча, сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыста, заснавальніка і дырэктара настаўніцкай семінарыі ў Барунах (1920-1922 гг.). Нарадзіўся ў вёсцы Максімаўка, цяпер Маладзечанскі раён. Мужны змагар за свабоду свайго народа. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. 14 лістапада 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання  як “агент 2-га аддзела польскага генштаба”. 27 лістапада 1938 года яго расстралялі ў Мінску. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1956 годзе.

***

135 гадоў з дня нара­джэння Язэпа Дылы (Восіпа Лявонавіча,1880 – 1973), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча.

***

95 гадоў з дня нара­джэння Аляксея Карпюка (1920 – 1992), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

***

15 красавіка. 75 гадоў з дня нараджэння Алены Таболіч, кандыдата філалагічных навук, беларускага мовазнаўцы, педагога, паэта-перакладчыка.

***

85 гадоў з дня нара­джэння Расціслава Платонава (1930 – 2001), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

***

16 красавіка. 75 гадоў назад (1940) памёр Адам Багдановіч, этнограф, гісторык культуры, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху, бацька Максіма Багдановіча. Пахаваны ў Яраслаўлі.