На ёй прадставяць запалкавыя карабкі і этыкеткі. Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй запалак.

З гісторыі філуменіі

Калекцыянаванне запалкавых карабкоў і этыкетак – займальны занятак распаўсюджаны ва ўсім свеце. Сёння ён з’яўляецца дастаткова рэдкім хобі. Філуменія узнікла практычна адразу са з’яўленнем у продажы запалкавых карабкоў. Першыя запалкавыя этыкеткі, які знаходзяцца у некаторых  калекцыях, датуюцца 1810-1815 гадамі.

Тэрмін “філуменія” паходзіць ад грэцкага “phileo” – люблю і лацінскага “lumen” –  агонь ці святло.

Шырокі размах збіральніцтва запалкавых этыкетак набыло ў 1826-1827 гадах у сувязі з масавым выпускам запалак. Што датычыцца Расійскай імперыі, то ў ёй захапленне калекцыянаваннем запалкавых этыкетак зарадзілася яшчэ да пачатку выпуску айчынных запалак. Этыкеткі пападалі ў краіну разам з рускімі падарожнікамі і першапачаткова лічыліся своеасаблівымі рэдкімі сувенірамі. Паступова, да канца Першай сусветнай вайны, з’явіліся ўладальнікі вялікіх па тых часах збораў падобных этыкетак. Але затым цікавасць да гэтага віду захаплення згасла, бо яго пачалі лічыць “буржуазным захапленнем”.

Аднак час ўзяў сваё, і пасля 30-х год 20 стагоддзя філуменія зноў увайшла ў моду. Прычым атрымала вялікае распаўсюджанне, і ўвайшла ў лік шасці афіцыйна дазволеных відаў калекцыянавання.

На 60-80-гады прыйшоўся сапраўдны росквіт філуменіі, калі вядомая балабанаўская запалкавая фабрыка стала выпускаць спецыяльныя наборы для філуменістаў па сто звычайных этыкетак і камплекты сувенірных этыкетак. А неўзабаве за імі падобныя выпускі наладзілі прыбалтыйскія фабрыкі.

У 90-я гады захапленне філуменіяй пайшло на спад. І толькі праз дзесяць гадоў пачаўся новы віток развіцця гэтага віду калекцыянавання, абумоўлены росквітам інтэрнэту, які зрабіў даступным збіральніцтва і абмен паміж калекцыянерамі на адлегласці.