13 красавіка ў вёсцы Барані на Астравеччыне памежнікі затрымалі двух грамадзян Чачні. Мужчыны накіроўваліся ў бок беларуска-літоўскай мяжы пры дапамозе GPS-навігатара ў смартфоне.

Калі заўважылі памежнікаў, спрабавалі схавацца.

Пры сабе мужчыны мелі газавы балончык, мабільны тэлефон, ліхтарык і электрашокер. За мяжой яны шукалі лепшыя умовы жыцця.

Цяпер ідзе праверка, мужчынам пагражае штраф і дэпартацыя.

Восем нелегалаў затрымалі на Ашмяншчыне. Іх за грошы перапраўлялі у Літву