Праходзіў ён у межах рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”.

Удзельнічалі ў ім 25 юных паэтаў з розных куткоў Беларусі. Журы ацэньвала іх творчасць у шасці намінацыях.  

У лік лепшых трапілі дзве прадстаўніцы рэгіёна, вучаніцы Свірскай сярэдняй школы Мядзельскага раёна. Анастасія Лобач перамагла ў намінацыі “Грамадзянская лірыка”. Дар’я Андрэева заняла трэцяе месца ў намінацыі “Філасофская лірыка”, паведамілі ў цэнтры.