Юныя віляйчанкі ўдзельнічалі ў трэцім Міжнародным фестывалі вакальнага мастацтва “Салют талентаў”. Праходзіў ён 19 красавіка ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў.

Навучэнка школы мастацтваў па класе эстрадны вакал Ірына Храмцова стала лаўрэатам другой ступені. Выступала яна ў намінацыі 12-15 год і сапернічала з 24 удзельнікамі.

Яшчэ адна навучэнка школы мастацтваў Вікторыя Саванец у сваёй намінацыі атрымала дыплом за ўдзел.

Вікторыя Саванец. Фота Алега Зайцава.

Вікторыя Саванец. Фота Алега Зайцава.

Таксама дзяўчатам уручылі запрашэнне на Нацыянальны конкурс выканаўцаў папулярнай песні “Беларуская жамчужына-2015”, які адбудзецца ў маі ў Мінску. Там яны пазмагаюцца за права прадстаўляць Беларусь на Міжнародным конкурсе папулярнай песні “Berliner Perle-2015” у Германіі.

Пра ўсё гэта расказала выкладчыца школы мастацтваў Нэлі Зайцава.