Такія вынікі прынёс 16-ы адкрыты абласны дзіцячы конкурс маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах памяці заслужанага работніка культуры Беларусі Івана Янкоўскага “Залатая труба”.

Праходзіў  ён у Стоўбцах 17 красавіка. Было каля двухсот удзельнікаў. Гэта навучэнцы 55 школ мастацтваў з Беларусі і Расіі.

У конкурсе ўдзельнічалі тры прадстаўнікі Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў. І ўсе тры перамаглі, расказала дырэктар установы Наталля Сліжова.

У намінацыі “Ударныя інструменты” першае месца заняў Канстанцін Мячкоўскі. У намінацыі “Медныя духавыя інструменты” перамагла Паліна Дарошына, а ў намінацыі “Драўляныя духавыя інструменты” першае месца заваявала Аляксандра Капцюг.