Учора, 26 красавіка, а палове дзясятай вечара вілейскім выратавальнікам паведамілі аб пажары ў вёсцы Заельнікі Хаценчыцкага сельсавета.

Гаспадар дома ўключыў тэлевізар і заснуў. Тэлевізар загарэўся. 

Добра, што загаранне заўважылі суседзі. Разбудзілі 48-гадовага гаспадара, дапамаглі яму выйсці, патэлефанавалі выратавальнікам.

У выніку пажару згарэў тэлевізар – выпушчаны ён быў год 16 таму. Таксама агонь пашкодзіў пакой, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.