Эканамічны суд Мінскай вобласці вярнуў холдынгу заяву аб банкруцтве.

Пра гэта паведаміў юрыст прадпрыемства Дзмітры Кібзюк.

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас дадае, што холдынг падаў апеляцыйную скаргу.

Заявы аб эканамічнай няздольнасці “Забудова” дасылала крэдыторам кампаніі ў сакавіку. Рашэнне аб падачы ў суд заявы аб банкруцтве ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Забудова” прыняло на сходзе акцыянераў 9 сакавіка.

Таварыства бачыла ў працэсе санацыі магчымасць вярнуць плацежаздольнасць.

Кампанія вінаватая крэдыторам каля 288 мільярдаў 313 мільёнаў рублёў.

Запазычанасць па заробках і выхадной дапамозе перад работнікамі складае больш за чатыры мільярды рублёў.

У холдынгу працуе 1 357 чалавек у пасёлку Чысць.

Даведка “РГ”. Санацыя – аздараўленне прадпрыемства-даўжніка, сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства, каб папярэдзіць яго банкруцтва ці павысіць канкурэнтаздольнасць.

“Забудова” абвясціла аб банкруцтве