Акунуцца ў свет творчасці, адчуць сябе будаўніком, узгадаць дзяцінства можна падчас майстравання і аздаблення кардоннага горада. Яго ствараюць у межах конкурсу-фестывалю “Час жыць”.

Ідэю прапанавала педагог Воля Трубач. Яна працуе ў дзіцячым цэнтры ранняга развіцця “Планета грамацеяў” і ў яслях-садзе №22 у Маладзечне.

– Аднойчы ўбачыла карцінку, на якой было дзіця ў кардонным самалёце, – расказвае Воля. – Вельмі спадабалася, вырашыла стварыць нешта падобнае. Так нарадзілася ідэя кардоннага горада. Тым больш працую ў дзіцячым садку, мне блізкая гэтая тэма.

Змайстраваныя пабудовы з кардону. Фота Галіны Сініцы.

Змайстраваныя пабудовы з кардону. Фота Галіны Сініцы.

Будзем дарабляць у апошнюю ноч

Дзяўчына гаворыць, што галоўная праблема, з якой сутыкнулася падчас майстравання – недахоп людзей і часу.

– Калі ладзім сустрэчу па стварэнні кардоннага горада, даём аб’яву ў сацыяльных сетках, запрашаем далучыцца, – распавядае Воля. – Людзі ставяць падабайкі, а на сустрэчах тры-чатыры чалавекі. Мала часу, мяркую, што будзем заканчваць работу ў апошнюю ноч.

Як адзначае жанчына, першапачаткова яны не ведалі, як будзе выглядаць кардонны горад, ідэі ўзнікаюць спантанна. Так, калі праклейвалі дом знутры, прыдумалі стварыць лабірынт.

Каб нешта змайстраваць, трэба спачатку ўсё абмерыць. Фота Галіны Сініцы.

Каб нешта змайстраваць, трэба спачатку ўсё абмерыць. Фота Галіны Сініцы.

У кардонным горадзе будзе “расці” дрэва. Фота Галіны Сініцы.

У кардонным горадзе будзе “расці” дрэва. Фота Галіны Сініцы.

Воля Трубач паказвае дрэва з кардону. Фота Галіны Сініцы.

Воля Трубач паказвае дрэва з кардону. Фота Галіны Сініцы.

Падчас працы не склейваліся бакі дамоў, майстры знайшлі рашэнне – прымацоўваюць іх стэплерам альбо скотчам.

– Пакуль не задумваліся над тым, што будзе з кардонным горадам, калі будзе дождж, – расказвае Воля. – Магчыма, будзем нацягваць тэнт, які будзе абараняць ад непагадзі. Знойдзем выйсце, каб горад працаваў.

На майстраванне аднаго кардоннага дома ідзе чатыры лісты кардону, кожны 1,3 метра на 1 метр.

Творчы праект праходзіць у два этапы – канструяванне з кардону і афарбоўка акрылавымі фарбамі.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

– Паводле канвенцыі аб правах дзіцяці, кожнае дзіця мае права на гульню, – расказвае Воля Трубач. – Дзеці могуць размалёўваць кардонны горад і такім чынам рэалізоўваць свае творчыя магчымасці, выказваць ідэі. 

Пасля таго, як скончыцца конкурс-фестываль “Час жыць!” Воля Трубач хоча аддаць кардонны горад у дзіцячы прытулак.

Афішу зрабілі пад раніцу

Над афішай кардоннага горада працаваў дызайнер Віталь Архіпаў.

– Для афішы я выслала фотаздымак верталёта з кардону, думала, што напісаць у тэксце, – расказвае Воля. – Каля чатырох раніцы Віталь напісаў, што зрабіў афішу. Калі паглядзела, была ў захапленні.

Над афішай працаваў дызайнер Віталь Архіпаў.

Над афішай працаваў дызайнер Віталь Архіпаў.

Адна са стваральнікаў кардоннага горада, Ганна Агафонава, расказала пра свае адчуванні ад майстравання кардоннага горада.

– Для мяне гэта магчымасць зрабіць нешта добрае, проста так, такім чынам парадаваць людзей. Раней толькі бачыла карцінкі кардоннага горада, прыемна, што цяпер магу паўдзельнічаць у яго стварэнні.

Вы можаце далучыцца да стварэння кардоннага горада, яго афарбоўкі. Кардонныя сустрэчы праходзяць у Палацы культуры. Тэлефон для даведак: (8029) 5353105.

Адна са стваральнікаў кардоннага горада, Ганна Агафонава. Фота Галіны Сініцы.

Адна са стваральнікаў кардоннага горада, Ганна Агафонава. Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Фота Галіны Сініцы.

Ганна Агафонава праклейвае дах. Фота Галіны Сініцы.

Ганна Агафонава праклейвае дах. Фота Галіны Сініцы.

“Хуткія знаёмствы” у Маладзечне Моднае мерапрыемства, ці рэальны шанец знайсці каханне?

Як вандроўка змяніла жыццё смаргонца Аляксея Сабельнікава і маладзечанкі Іны Высоцкай

Турызм дапамагае адпачыць ад горада, вучыць разумець людзей

Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут “Па даўгінаўскіх ваколіцах”