У суботу, 2 мая, на старых яўрэйскіх могілках, што ў вёсцы Ілья, сабраліся людзі, неабыякавыя да нашай мінуўшчыны.

Гэта 14 вучняў 5-9 класаў Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця з настаўнікамі Людмілай Маркевіч і Розай Шэрай, сябры таварыства “Ахова помнікаў Беларусі”  Дзяніс Канецкі, Павел Хаванскі, Дзмітры Хаценчык, дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар і культуролаг з Мінска Ала Сідаровіч.

На тэрыторыі могілак прыбралі смецце, выкапалі і пачысцілі многія надмагільныя камяні. Вучням было цікава разглядаць яўрэйскія літары і арнаменты, якія добра захаваліся.

Ала Сідаровіч нам распавяла, што найбольш старыя пахаванні знахо­дзяцца ў цэнтры могілак. Год пахавання вельмі рэдка пісалі вядомымі нам лічбамі, замест іх выкарыстоўвалі літары яўрэйскага алфавіту.  На магілах знакамітых і праведных людзей маглі быць надмагільныя збудаванні накшталт капліцы – огелі.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Да Вялікай Айчыннай вайны Ілья была яўрэйскім мястэчкам. Тут працавалі сінагогі і ешыбот – школа па падрыхтоўцы яўрэйскіх святароў, ці рабінаў.

На старых могілках пахаваны асветнік і талмудыст Менашэ Іліер, які жыў у Ільі ў 18 стагоддзі, а таксама некалькі мясцовых рабінаў. Але іх магілы ў нас пакуль не атрымалася адшукаць.

Самае старажытнае пахаванне, якое ўдалося знайсці і расшыфраваць з дапамогай нашай госці, датуецца 1803 годам.

Адміністрацыя Ільянскай школы стала даглядае гэтыя могілкі, бо ўсведамляе іх значнасць, а падобныя мера­пры­емтвы − выдатны сродак выхавання вучняў.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Фота Дзяніса Канецкага.

Як выглядаюць манеты з гетманам Астрожскім