18 мая ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі пройдзе культурна-асветніцкая акцыя “Ноч музеяў”. Яна прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Мерапрыемства будзе падзеленае на дзве часткі. Першая “Не гасне памяці свечка” прысвечана 70-годдзю Перамогі. Яна пачнецца а шостай гадзіне вечара і будзе доўжыцца да васьмі гадзін вечара.

Другая частка “Вяртанне да вытокаў” будзе праходзіць з васьмі да дзесяці гадзін вечара. Падчас яе супрацоўнікі музея раскажуць пра слуцкія паясы.

Пра мерапрыемства расказала дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таіса Лянкевіч.