Дагавор аб куплі-продажы падпісаны, паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ала Маскалюк.

Прадпрыемства прадавалі ў працэсе ліквідацыі адным лотам, уся яго маёмасць перайшла ТАА “РоялФрутБел”.

Новы гаспадар не плануе кардынальна мяняць вытворчасць і асартымент прадукцыі. Прадпрыемства будзе выпускаць мінеральныя воды, квас.

Што тычыцца піва, то пакуль яго лёс вырашаецца. Магчыма, уласнік заменіць яго іншым слабаалкагольным напоем на фруктовай аснове – сідрам.

“Роял Фрут Бел” плануе запусціць працу сёлета.

Цяпер новы гаспадар набірае штат, сярод кандыдатаў і былыя работнікі “Маладзечнапіва”.