6 мая на ўрачыстым мерапрыемстве “Віват вясне, салют Перамозе!” падвялі вынікі конкурсу на лепшы літаратурны твор пра вайну “Не пра вайну пішу – пра чалавека”. Усяго прыйшло 48 работ ад 41 удзельніка. 

Конкурс праходзіў у трох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Публіцыстыка”. Вынікі падводзілі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 12-17 гадоў, 18 гадоў і старэй.

У намінацыі “Паэзія” адзначылі Святлану Вансовіч з сярэдняй школы №3, Вераніку Батуру з Пагосцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, Мацвея Караля з Даўгінаўскай сярэдняй школы.

Першае месца ў намінацыі “Проза” ўзяла Валерыя Кабак з вілейскай гімназіі №2. Другое і трэцяе месцы ў дзяўчат са школы №3 – Дыяны Паўлоўскай і Яны Вайда.

У намінацыі “Публіцыстыка” першае месца ў літаратурнай гасцёўні “На Парнасе” гімназіі №2. Другое заняла Лізавета Арцішэўская са Сцешыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу. Трэцяе месца – Паліна Гардзевіч з гімназіі №1 “Логас”.

У другой узроставай катэгорыі ў намінацыі “Паэзія” перамагла інжынер беларускага оптыка-механічнага аб’яднання “Зеніт” Таццяна Цвяткова, у намінацыі “Проза” – Любоў Краўчонак з Залескага вучэбна-педагагічнага комплексу, у намінацыі “Публіцыстыка” адзначылі Клаўдзію Дубовік.

Валерыю Кабак з вілейскай гімназіі №2 узнагародзілі другім дыпломам за ўнікальнае захаванне памяці пра герояў Перамогі за “Партрэт героя, дапісаны яго дачкой і землякамі і пацверджаны архіўнымі матэрыяламі”.

Паводле загадчыцы цэнтральнай дзіцячай раённай бібліятэкі Святланы Тамілінай.

У Вілейцы праходзіць конкурс літаратурных твораў