У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея на 14 мая запланавана творчая сустрэча з Барысам Цітовічам.

Пачатак – а 15 гадзіне, паведаміла навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.

Зараз там праходзіць выстава “70 гадоў міру”. Яна прысвечаная самым гераічным і трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчынай вайны.

Даведка “РГ”. Барыс Цітовіч – мастак, удзельнік шматлікіх выстаў. Працуе у станковай, кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі і сцэнаграфіі.

Намаганнямі Барыса і Валянціны Цітовічаў створаны мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны” ў вёсцы Заброддзе.