Прызначаная для пражывання лазня гарэла ў вёсцы Мацькаўцы Ільянскага сельсавета. Пажар адбыўся каля сямі гадзін вечара 16 мая.

Дым заўважыў кіроўца пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вёскі Баруны на Ашмяншчыне Віталь Коўшык, які гасціў у бацькоў.

Ён выклікаў выратавальнікаў і да іх прыезду разам з вяскоўцам выцягнуў з лазні двух чалавек – 25-гадовую жанчыну і 57-гадовага мужчыну.

Фота з сайта абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Фота з сайта абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі шпіталізавала іх з папярэднім дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння”.

У выніку агонь знішчыў лазню. Прычыну пажару ўстанаўліваюць, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.

Фота з сайта абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Фота з сайта абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.