Паказалі ім відэапрэзентацыю прац мастака, прагучала шмат музычных нумароў і вершаў. Выступоўцы падкрэслівалі рознабаковасць таленту творцы: нагадвалі, што піша ён абразы, распісваў Свята-Ціханаў­скую царкву ў Вілейцы. Казалі, што Барыс Цітовіч шмат зрабіў не толькі для Вілейшчыны, але ўвогуле для Беларусі.

Падчас творчай сутстрэчы. Фота Надзеі Аўдзей.

Падчас творчай сутстрэчы. Фота Надзеі Аўдзей.

“Найперш буду выратоўваць гэтыя ўзнагароды”

Цяпер у музеі  прахо­дзіць выстава прац Барыса Цітовіча “70 гадоў міру”. Яна прысвечаная гераічным і трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчынай вайны. На выставе ёсць працы, створаныя па расказах бацькі мастака. У трыпціху “Бацькоўскі альбом” паказаныя моманты з жыцця людзей падчас вайны.

– Бацька мастака, Барыс Андрэевіч, быў кадравым ваенным. Пай­шоў на фронт лейтэнантам, вярнуўся ў званні маёра. Працягваў службу ў войску, даслужыўся да палкоўніка, але рана памёр. У майстэрні мастака захоўваюцца партрэт бацькі і яго баявыя ўзнагароды, – расказвае навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей.

Расказваў творца пра знакавую працу “Памяць”. На ёй – хлопчык, а перад ім – ваенныя ўзнагароды. Бачна, гэта праца ў многім аўтабіяграфічная.

– Сын мастака, калі быў маленькі, любіў раскладаць узнагароды свайго дзеда. І казаў: “Калі будзе ў нас гарэць хата, то найперш буду выратоўваць гэтыя ўзнагароды”, – дзеліцца  Надзея Аўдзей.

Распавёў Барыс Цітовіч пра знаёмствы з вядомымі пісьменнікамі, да чыіх кніг ствараў ілюстрацыі. Расказваў пра стварэнне трыпціху “Салдацкім удовам прысвячаецца” і  серыі “Мае аднавяскоўцы”, якая прысвечаная людзям з Заброддзя.

Працягнецца выстава да 23 мая.

Фота Надзеі Аўдзей.

Фота Надзеі Аўдзей.

Даведка “РГ”.   Барыс Цітовіч – мастак, удзельнік шматлікіх выстаў. Працуе у станковай, кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі і сцэнаграфіі. Намаганнямі сям’і Цітовічаў створаны мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай сусветнай вайны” ў вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне. Жыве ў Заброддзі.