У Мінску 16 мая праходзіў другі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Мая мара”.

Паспяхова выступілі ў ім прадстаўнікі Вілейскай школы мастацтваў.

Віка Саванец стала лаўрэатам першай ступені ў намінацыі 8-9 год. Ірына Храмцова паміж 14-15 гадовых стала лаўрэатам другой ступені. Вакальны ансамбль (квінтэт) стаў уладальнікам Гран-пры конкурсу.

Юныя артысты прымалі дыпломы і ўзнагароды. Ансамблю падарылі таксама  вялікі гадзіннік з лагатыпам конкурсу і выявай Гран-пры і запрашэнне на бясплатны ўдзел у конкурсе “Беларускiя таленты”. Ірыну Храмцову члены журы запрашалі паступаць у каледж мастацтваў на эстрадны вакал. Пра ўсё гэта распавяла выкладчыца школы мастацтваў Нэла Зайцава.

Ірына Храмцова. Фота Алега Зайцава.

Ірына Храмцова. Фота Алега Зайцава.

Віка Саванец (справа). Фота Алега Зайцава.

Віка Саванец (справа). Фота Алега Зайцава.