Марыце пра ўласны рэстаран, станцыю тэхабслугоўвання ці цырульню? Жадаеце працаваць на сябе і займацца любімай справай? Гэта тая мара, якую могуць здзейсніць выпускнікі дзякуючы Вілейскаму дзяржаўнаму каледжу.

– Абітурыенты сёння прымаюць рашэнне, якое паўплывае на ўсё жыццё. Калі вы хочаце быць упэўненыя ў сваёй будучыні, выбірайце спецыяльнасць, якая навучыць працаваць рукамі. Гэта застанецца з вамі назаўсёды і зробіць вас гаспадаром свайго лёсу, – раіць дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.

Атрымаеце адразу некалькі спецыяльнасцяў

Каледж прапануе тыя спецыяльнасці, якія шырока запатрабаваныя. Прычым кожная з вучэбных праграм дазваляе атрымаць дыплом адразу з 2-3 прафесіямі, што робіць маладога чалавека яшчэ больш канкурэнтаздольным на рынку працы.

Многія выпускнікі атрымліваюць прапановы працадаўцы яшчэ ў час навучання. Менавіта з гэтай мэтай штогод каледж ладзіць разнастайныя конкурсы і святы прафесійнага майстэрства: “Дранік-шоу”, “Дзень судака”, “Масленіца”, шоу дызайнерскага майстэрства “Энергія прыгажосці”, “Мода ў фармаце FM”. Гэта сапраўдныя кірмашы талентаў, на якія прыходзяць будучыя працадаўцы і прыглядаюцца, каго запрасіць на работу. Таму каледж заўсёды забяспечвае поўнае працаўладкаванне выпускнікоў.

Повары: экзатычныя стравы і нязменная якасць смаку

Вучоба ў Вілейскім дзяржаўным каледжы дапамагла другакурсніку Пашу Станкевічу ўпэўніцца ў тым, што стане справай яго жыцця:

– Мне параілі паступаць у вілейскі каледж знаёмыя са двара, калі яшчэ хадзіў у школу. Я адразу загарэўся: хачу стаць поварам! Ужо навучыўся гатаваць першыя, другія стравы, рабіць салаты, халодныя закускі. Часам мама просіць парадаваць гасцей і зрабіць штосьці незвычайнае ці прыгожа нарэзаць і падаць асарці. Дзяўчаты пры знаёмстве заўсёды адзначаюць, як пашанцуе маёй будучай жонцы. Мару стаць шэф-поварам ва ўласнай установе. У каледжы мы вывучаем беларускую, еўрапейскую, японскую кухні. Умею, напрыклад, гатаваць смаўжоў па-французску ці сушы. Упэўнены, што ўсё, чаму я вучуся ў каледжы, дапаможа мне рэалізавацца і годна зарабляць.

Майстар вытворчага навучання Алена Фірс адзначае, што ў выпускніках па спецыяльнасці “прадавец, повар” вельмі зацікаўленыя санаторыі, рэстараны і кафэ Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

Швачкі, цырульнікі, майстры па манікюры

Майстар вытворчага навучання Людміла Валынец упэўненая, што навучэнцы выходзяць з каледжа сапраўднымі майстрамі:

­– Мы займаемся з імі рэальнай практыкай. У каледжы ёсць цырульня “Лада”, у якую прыходзяць кліенты. Да абслугоўвання далучаюцца навучэнцы. Адна адной робяць прычоскі на мерапрыемствы, удзельнічаюць у прафесійных конкурсах. Дзяўчаты праходзяць сапраўдную школу прыгажосці і моды, і ім гэта ў задавальненне.

Візаж

Выкладчыца Алена Жук распавядае пра навінку:

– Візажысты ўпершыню будуць рыхтавацца ў межах Мінскай вобласці менавіта ў Вілейскім дзяржаўным каледжы. Запрашаем дзяўчат атрымаць цікавую і перспектыўную прафесію!

Упершыню вучаць на аўтамеханіка пасля 9 класаў

Вілейскі дзяржаўны каледж прапануе сёлетнім абітурыентам выдатную магчымасць: упершыню выпускнікі 9 класа могуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці “аўтамеханік”.

­– Аўтамеханікі, слесары па рамонце аўтамабіляў і вадзіцелі – гэта сапраўдныя мужчынскія прафесіі, ­– гаворыць майстар вытворчага навучання Аляксандр Лапо. – Машын штогод становіцца ўсё больш, і мы вучым іх абслугоўваць на ўзроўні. Мае выпускнікі шчыра дзякуюць, што навучыў іх так, каб кармілі рукі.

Слесары па рамонце аўтамабіляў трэніруюцца на сапраўдным СТА

Для навучэнцаў абуладкаваныя не толькі лабараторыі, але і сапраўдныя майстэрні: сталярная, зварачная і нават станцыя тэхабслугоўвання. На занятках навучэнцам дазваляюць удзельнічаць у стварэнні заказаў. Тут яны пад кіраўніцтвам майстроў дапамагаюць рамантаваць машыны.

Вілейскі дзяржаўны каледж вялікую ўвагу надае таму, каб навучэнцы практыкаваліся ў сапраўдных майстэрнях і вырашалі такія задачы, якія перад імі паўстануць на працы. Менавіта таму будучыя цесляры разам з выкладчыкамі вырабляюць аконныя рамы і дзверы, а будучыя зваршчыкі – мангалы, агароджы і іншыя рэчы з халоднай коўкай.

Спецыяльнасці, якія заўсёды патрэбныя, – гэта ўпэўненасць у будучыні

Выкладчыца электратэхнічных дысцыплін Таццяна Бажко ўпэўненая, што яе навучэнцы абавязкова будуць запатрабаванымі спецыялістамі:

­– Выбіраючы спецыяльнасць тэхніка-электрыка, якая заўсёды патрэбна, маладыя людзі атрымліваюць упэўненасць у будучыні. А неабходныя веды мы, выкладчыкі, гарантуем!

Якаснае навучанне і прыемнае баўленне часу

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць глыбока зразумець прафесію. Гэтаму спрыяюць навучанне з дапамогай 3D абсталявання, сучасная тэхніка і комплексныя лабараторыі, тэхналагічныя майстэрні, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій.

Кіраўніцтва каледжа заўсёды імкнецца зацікавіць навучэнцаў новымі праектамі і незвычайнымі магчымасцямі. А галоўнае тое, што педагогі-практыкі трымаюць руку на пульсе, ведаюць, што новае неабходна спецыялісту на рынку працы.

Навучэнцам, якія вучацца на аснове агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, плацяць стыпендыю. Навучэнцы, якія вучацца на аснове агульнай базавай адукацыі, атрымліваюць бясплатнае харчаванне раз на дзень. Іншагароднія атрымліваюць інтэрнат, у якім жывуць па 2-3 чалавекі ў пакоі.

Каледж клапоціцца і пра вольны час навучэнцаў. Для гэтага абсталяваная бібліятэка з выхадам у інтэрнэт, ёсць більярд, настольны тэніс, тэлебачанне і газета, працуюць гурток па ганчарстве, сталовая і кафэ, праводзяцца дыскатэкі.

У 2015 годзе Вілейскі дзяржаўны каледж праводзіць набор навучэнцаў

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Дзённая (вочная) форма атрымання адукацыі

     На аснове агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання – 3 гады):

  • прадавец, повар
  • цырульнік, майстар па манікюры, візажыст
  • слесар па рамонце аўтамабіляў, кіроўца катэгорыі “С”, электразваршчык ручной зваркі
  • электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак, электразваршчык ручной зваркі
  • муляр, цясляр, кіроўца катэгорыі “С”

     На аснове агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання – 3 гады):

  • слесар па рамонце с/г машын і абсталявання, трактарыст-машыніст с/г вытворчасці, кіроўца катэгорыі “С”

     (тэрмін навучання – 3 гады, 1 год 3 месяцы):

  • швачка, цырульнік, майстар па манікюры

     На аснове агульнай сярэдняй адукацыі (тэрмін навучання – 1 год):

  • цырульнік, пакаёўка
  • муляр, кіроўца катэгорыі “С”

Для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Дзённая (вочная) форма атрымання адукацыі

     На аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі (тэрмін навучання – 1 год 10 месяцаў):

  • тэхнік-электрык

     На аснове агульнай базавай адукацыі (тэрмін навучання – 3 гады 7 месяцаў):

  • аўтамеханік

Завочная форма атрымання адукацыі

     На аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі (тэрмін навучання – 1 год 10 месяцаў):

  • аўтамеханік.

Правілы прыёму

Для таго, каб паступіць у каледж, неабходна падаць у прыёмную камісію наступныя дакументы:

1.   заяву на імя дырэктара

2.   дакумент аб адукацыі (арыгінал)

3.   медыцынскую даведку па форме Міністэрства аховы здароўя

4.   медыцынскую даведку аб прыгоднасці да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі (для тых, хто паступае на аснове агульнай сярэдняй адукацыі)

5.   карту прафілактычных прышчэпак

6.   дакументы, якія пацвярджаюць ільготы на паступленне

7.   6 фотаздымкаў памерам 3×4 сантыметры

8.   выпіску (копія) з працоўнай кніжкі ці копію грамадзянска-прававога дагавора ці копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ІП для абітурыентаў завочнай формы навучання

8.   пашпарт ці пасведчанне аб нараджэнні падаваць асабіста.

На атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі дакументы прымаем ад 15 чэрвеня да 20 жніўня.

На атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі дакументы прымаем:

– тэхнік-электрык, аўтамеханік (завочна) – ад 15 чэрвеня да 6 жніўня

– аўтамеханік (дзённая форма) – ад 15 ліпеня да 31 ліпеня.

Вілейскі дзяржаўны каледж месціцца па адрасе: 222416, Мінская вобласць, Вілейка, вул. Гагарына, 4. Тэлефоны: (801771) 5-43-88, 5-60-79, 5-69-96, 5-48-76.

Больш інфармацыі вы можаце знайсці на афіцыйным сайце Вілейскага дзяржаўнага каледжа: vilgk.by

На правах рэкламы.

УО “Вилейский государственный колледж”.

УНП 600178633.