Познім вечарам ў чацвер, калі гаспадары леглі спаць, пачалася навальніца.

Здаецца, вялікай і не было, але адзін раз маланка так ярка бліснула, а гром так моцна ўдарыў, што ў кватэры аж затрэсліся вокны і канапа, якая стаяла ля акна. На канапе спаў сын гаспадыні.

Аляксандра Цімафееўна пачула моцны пах гарэлага – гэта згарэў тэлевізар.

Дарэчы, гэта не адзінае здарэнне, якое адбылося гэтай ноччу. У гэтам жа доме, скардзяцца жыхары, у каго-нікаго пагарэлі кампьютары. І ні ў адным пад’ездзе не працуе дамафон.