У чацвер у 19:34 наш чытач Аляксандр Казлоў выехаў на вуліцу Віленскую.

Здалёк ён убачыў, што з машыны, якая рухалася насустрач, пайшоў дым, і яна пачала раптоўна з’язджаць на ўзбочыну.

Праехаўшы ўперад, Аляксандр убачыў, што па праезнай частцы дарогі коціцца кола.

Відэарэгістратар гэты момант і зафіксаваў. Як і тое, што на ўзбочыне стаіць джып без пярэдняга левага кола.