Дзесяць удзельнікаў квэсту сёння бегалі па маладзечанскім парку ў пошуках падказак, якія мусілі прывесці да галоўнага скарбу.

Гульню зладзіла “Рэгіянальная газета” разам з курсамі “Мова Нанова”. 

Сэнс палягаў у тым, што каманды мусілі знайсці ўсе падказкі, якія загадзя схавала ў парку вядоўца Зоя Хруцкая. Пры гэтым звычайна разам з кожнай падказкай давалася дадатковае заданне.

На розных этапах удзельнікі сутыкаліся з пытаннямі, звязанымі з гісторыяй, культурай, мовай нашай краіны. У дадатак ім трэба было ўвесь час уключаць логіку, без якой ніяк нельга было знайсці чарговую падказку.

Заданне гучала так: ідзіце на поўнач, пакуль не ўбачыце глебу, дзе не вырасце ні жыта, ні васілёк, ні пустазелле.

Заданне гучала так: ідзіце на поўнач, пакуль не ўбачыце глебу, дзе не вырасце ні жыта, ні васілёк, ні пустазелле.

Ключом да скарбу быў сімвал ураджаю спарыш.

Ключом да скарбу быў сімвал ураджаю спарыш.

У канцы гульні каманда, якая апынулася больш хуткай і кемлівай, адкрыла скарб. Там былі кнігі і дыскі, якія атрымалі ў падарунак усе ўдзельнікі. Лепшай камандзе дасталося больш прызоў. 

Толькі адкрылі скарб.

Толькі адкрылі скарб.

Лепшым гульцом стала Ганна Дземеш. Ёй у падарунак дастаўся MP3-плэер.

Ганна Дземеш стала лепшым гульцом.

Ганна Дземеш стала лепшым гульцом.

Злева направа: Наталля Тур, Зоя Хруцкая, Настасся Роўда.

Злева направа: Наталля Тур, Зоя Хруцкая, Настасся Роўда.