Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў імя Аляксея Лужынскага ўстанавіла інфармацыйны стэнд ў вёсцы Камена Даўгінаўскага сельсавета.

Сярод удзельнікаў былі сябры суполкі Дзяніс Канецкі, Алесь Наркевіч, Дзмітры Хаценчык, Павел Хаванскі, а таксама архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.

Нягледзячы на халоднае і пахмурнае надвор’е, энтузіясты выехалі ад самага ранку.

Выбралі зручнае месца для ўстаноўкі: і каб бачна было, і зразумела, пра што менавіта інфармацыя.

Ужо на месцы закончылі манціроўку – і інфармацыйны стэнд пра гісторыю Камена і яго славутасці ўстаноўлены. Цяпер гэта месца больш абуладкаванае для турыстаў і шукальнікаў гістарычных мясцін.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

– Шчыра дзякую усім тым, хто падтрымаў ідэю і далучыўся да падрыхтоўкі і вырабу стэнда. Толькі аб’яднаўшыся мы можам рабіць такую годную справу, – падсумаваў кіраўнік суполкі Дзяніс Канецкі.

Па дарозе дадому ­ўдзельнікі наведалі некалькі знакавых мясцін, паглядзелі на стан помнікаў, паразважалі аб будучых планах па паляпшэнні стану культурных аб’ектаў. Падзея адбылася ў суботу, 16 мая.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.

Фота забяспечана Дзянісам Канецкім.