29 мая. 450 гадоў назад (1565) памёр Мікалай Радзівіл Чорны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1920 год. Савецкімі ўладамі расстраляны Фабіян Шантыр, грамадска-дзяржаўны дзеяч, публіцыст, пісьменнік, перакладчык. Меў адносіны з Зоськай Верас і з ёй агульнага сына Антона.

***

30 мая. 105 гадоў з дня нараджэння Анатоля Труса (1910 – 1989), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.

***

1999 год. Трагедыя на “Нямізе”, у выніку якой у падземным пераходзе станцыі мінскага метрапалітэна “Няміга” загінулі 53 чалавекі, пераважна дзяўчаты і юнакі.

***

31 мая. 215 гадоў назад (1800) у Варшаве памёр Міхал Казімір Агінскі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Нарадзіўся ў 1728 г. або 1730 г.

***

1 чэрвеня. 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Кузьміча (1945 – 2013), беларускага жывапісца.

***

50 гадоў з часу пуску (1965) 1-й чаргі Лідскага лакафарбавага завода (з 1992 года – арэнднае прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Лакафарба”, з 1994 года – адкрытае акцыянернае таварыства “Лакафарба” г. Ліда).

***

3 чэрвеня. 100 гадоў з дня нараджэння Адольфа Гугеля (1915 – 1999), беларускага мастака, залужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

***

80 гадоў з дня нара­джэння (1935) Васіля Зуёнка, беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, крытыка.

***

4 чэрвеня. 1986 год. Памерла Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса, заслужаная дзяячка культуры ў Беларусі. Нарадзілася 14 студзеня 1893 года. Першы зборнік – “Курганная кветка”. Яе верш “Люблю” стаў папулярнай народнай песняй. Памерла ў Маскве. У 1989 урну з яе прахам перавезлі ў Вішнева Валожынскага раёна. У яе гонар усталяваная мемарыяльная дошка на Вішнеўскай СШ, якой прысвоенае яе імя.