Здарэнне адбылося непадалёк ад вёскі Касцюкі Ракаўскага сельсавета падчас моцнай навальніцы.

З садовага таварыства “Абутнік” паступіла паведамленне, што гарыць драўляны дачны дом адкрытым полымем.

Калі выратавальнікі справіліся з агнём, дах і дом знутры выгаралі цалкам.

Гаспадыня дома, 81-гадовая пенсіянерка, пачула пах дыму і самастойна выйшла з дому. Яна не пацярпела.

– Прычынай пажару стала маланка, якая ўдарыла акурат у дом, – паспавяла “Рэгіянальнай газеце” інспектар нагляду і прафілактыкі Валожынскага РАНС Алена Процкіў.