Каля чатырох гадзін дня 2 чэрвеня выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Сцешыцы гарыць гараж.

Гаспадары якраз былі на працы. Пажар заўважылі суседзі. Патэлефанавалі выратавальнікам і самі сталі тушыць пажар. Бо існавала пагроза, што агонь перакінецца на дом. Ён знаходзіцца ў двух метрах ад гаража.

Суседзі не далі агню распаўсюдзіцца на дом.

А гараж па прыездзе выратавальнікаў гарэў адкрытым полымем. У выніку згарэў гараж, а таксама аўтамабіль “Форд-эскорт” 1998 года выпуску і маёмасць у гаражы.

Прычыну пажару ўстанаўліваюць, расказаў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Казакевіч.