Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўдзень 7 чэрвеня на 135-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач Мядзельскага раёна.

28-гадовая мінчанка на аўтамабілі “Нісан Патроль” рухалася ў напрамку Мядзела. Не справілася з кіраваннем аўтамабіля і ў выніку той перакуліўся на праезнай часці.

Пяцігадовую дзяўчынку з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і страсеннем галаўнога мозгу шпіталізавалі.

Як стала вядома, дзіцячае крэсла ў салоне аўтамабіля адсутнічала, дзяўчынка знаходзілася на каленях у бацькі.