Адміністрацыя аўтапарка падкрэслівае, што маршрут увялі паводле шматлікіх зваротаў кіраўніцтва таварыства “Вялес-Міт”.

Цяпер будзе зручна завозіць работнікаў да новых вытворчых магутнасцяў і назад. Новы забойны цэх адчыняюць у раёне Селівонаўкі.

Маршрут пачаў працу ад 8 чэрвеня.

    Час адпраўлення ад прыпынка “Завод парашковай металургіі”:

7:42,  9:40,  16:50,  20:20.

    Час адпраўлення ад цэха “Вялес-Міт”:

7:52,  9:50,   17:00,   20:30.

Маршрут працуе штодзённа.