У суд Вілейскага раёна паступіла крымінальная справа па абвінавачванні 22-гадовага грамадзяніна па факце дарожна-транспартнага здарэння.

Яно адбылося 3 лютага гэтага года каля паловы на дзявятую вечара на скрыжаванні вуліц Піянерскай і 1 Мая ў Вілейцы. У выніку сутыкнення аўтамабіля “Кіа Шума” і мікрааўтобуса “Газель” загінуў малады супрацоўнік Вілейскага райаддзела ўнутраных спраў.

На 17 чэрвеня прызначанае судовае разбіральніцтва па справе, паведаміла вядучы спецыяліст суда Вілейскага раёна Таццяна Ткачова.

У аварыі ў Вілейцы загінуў малады супрацоўнік міліцыі