Увечары 8 чэрвеня 53-гадовая жанчына ўдарыла нажом у грудзі свайго сужыцеля.

Адбылося гэта падчас бытавой сваркі ў вёсцы Ерхі.

Адразу 46-гадовы мужчына за медыцынскай дапамогай не звяртаўся. Назаўтра стала горш. Яго са свайго дома з пранікальным раненнем грудной клеткі даставілі ў Вілейскую цэнтральную раённую бальніцу і шпіталізавалі. Адтуль каля пяці гадзін вечара і паведамілі ў міліцыю.

Узбудзілі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў. Жанчыну затрымалі.