Валожынец цягам некалькіх год захоўваў парнаграфічныя ролікі на сваёй старонцы “Укантакце”. Цяпер за гэта яму пагражае да чатырох год зняволення.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў старшы следчы Валожынскага РАСК Аляксандр Шульга.

– Супрацоўнікі міліцыі перыядычна манітораць сацыяльныя сеткі, – пракаментаваў следчы. – Пры адным з такіх маніторынгаў трапілі на хлопца, жыхара Валожына. Ён цягам некалькіх год дадаваў у свае відэазапісы 12 ролікаў парнаграфічнага зместу. Гэтыя ролікі маглі свабодна праглядаць і іншыя людзі.

Аляксандр Шульга нагадаў, што за захоўванне матэрыялаў парнаграфічнага зместу прадугледжаная крымінальная адказнасць.