У Нарачанскім краі пабывалі навукоўцы-батанікі – у тым ліку, з батанічных садоў Беларусі, Польшчы і ЗША.

Цікавілі іх рэдкія расліны, завіталі яны ў дэндрасад. Папрацавалі таксама як эксперты ў магчымым праекце “Кветкі пры дарозе”. Ён тычыцца тэрыторыі ад вёскі Мікольцы да курортнага пасёлка Нарач (Купа). Па праекце там можна стварыць 10-12 экспазіцыйных ландшафтна-кветкавых пляцовак з раслін, якія растуць у дзікай прыродзе.

Мяркуецца, што праект будзе рэалізаваны на працягу трох-чатырох год.