Паблізу вёскі Ручавыя ля Вілейкі 12 чэрвеня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі і групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС спынілі мікрааўтобус “Фольксваген”.

У ім перавозілі больш за чатыры з паловай тысячы літраў спірту расійскай вытворчасці без акцызных марак Беларусі.

Кіраваў мікрааўтобусам 26-гадовы жыхар вёскі Рагазы Маладзечанскага раёна. Мужчыну ў 2011 годзе прыцягвалі да адказнасці за захоўванне спіртаўтрымальнай прадукцыі, расказаў старшы оперупаўнаважаны па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Вілейскага РАУС Вадзім Кляпец.

Потым у гаражы ў Маладзечне маладзечанскія праваахоўнікі дадаткова канфіскавалі больш за 1800 літраў спірту і 61 літр расійскай гарэлкі.