Кур’ёзнае здарэнне адбылося 6 чэрвеня. 

26-гадовы зламыснік скраў з магазіна бутэльку каньяку, які каштаваў 144 тысячы рублёў. Калі ўцякаў з ёй, бутэлька выпала з рук і разбілася.

Ахоўнік крамы выклікаў міліцыю. Супраць хлопца, які раней ужо быў судзімы, узбуджаная крымінальная справа.