Амерыканскія даследчыкі з Калумбійскага ўніверсітэта прасачылі сувязь паміж датай нараджэння чалавека і станам яго здароўя.

Яны даследавалі каля 1,7 тысячы пацыентаў адной з лякарняў Нью-Ёрка і выявілі 55 захворванняў, развіццё якіх цесна звязанае з датай нараджэння.

З даследавання вынікае, што народжаныя ў ліпені і кастрычніку часцей за ўсё хварэюць на астму. У лістападаўскіх дзяцей часцей сустракаецца сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці, у сакавіцкіх ёсць высокая рызыка развіцця сардэчных хваробаў.

Найлепшым здароўем вылучаюцца людзі, народжаныя ў маі, а найбольш хваравітыя з’яўляюцца на свет у кастрычніку, пішуць замежныя СМІ.