Раніцай 13 чэрвеня ў міліцыю звярнулася 56-гадовая жыхарка Вілейкі.

Паведаміла яна пра тое, што ў ноч на 13 чэрвеня злачынца пранік у яе кватэру – дзверы былі не зачыненыя.

Выкраў злодзей плед, ноўтбук, мабільны тэлефон і іншую маёмасць. Прычыніў шкоду амаль на 11 мільёнаў рублёў.

Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж.