У вёсцы Камарова на Мядзельшчыне 20 чэрвеня пройдзе традыцыйнае свята “Камарова – кола дзён”.

Збяруцца майстры з Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Пачатак свята – у 11.30, паведаміла бухгалтар цэнтра развіцця сельскага прадпрымальніцтва “Камарова” Наталля Нагорная.

На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу адбудзецца выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў, умельцы пакажуць майстар-класы.

Выступяць музычныя калектывы, наладзяць дзіцячыя забавы, спартыўную і гульнявую праграмы. Будуць катаць на конях. Завяршыцца ўсё дыскатэкай і феерверкам.

У суботу на Мядзельшчыне прайшло свята “Камарова – кола дзён” (дададзеныя фота)