У Мядзельскім музеі народнай славы праходзіць выстава Цэнтра эстэтычнага выхавання. Называецца яна “Вілейскі каларыт”.

На выставе прадстаўленыя разнастайныя вырабы наведнікаў студый цэнтра: выцінанкі, лялькі, акварэлі…

– Юным наведнікам выставы найбольш падабаюцца мяккія цацкі, дарослым – арыгамі, – кажа галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Бурак.

Працягнецца выстава да 30 чэрвеня.