Ад 17 чэрвеня перастала быць вакантнай пасада першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Ім назначаны Уладзімір Валасевіч.

Работа гэта яму не ў навіну: раней ён працаваў ужо на гэтай пасадзе. Апошнія чатыры гады кіраваў Мядзельскай ЖКГ.

Нарадзіўся Уладзімір Валасевіч у 1952 годзе на Мядзельшчыне. Мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці агранамія.