Месяц таму “РГ” пісала, як віляйчане знайшлі ў паштовай скрыні рэкламную лістоўку з прапановамі працаўладкавання.

Патэлефанавалі па ўказаным нумары, але працу не знайшлі, а ў тэлефонны рахунак “пацяжэў” на 400 тысяч рублёў.

Цяпер такія лістоўкі з’явіліся ў Мядзеле. Таксама абяцаюць “больш за 1000  вакансій” – хоць вахтавым метадам, хоць падпрацоўкай дома. Толькі што зарплату ўжо ўказваюць не проста высокую, а да 20 мільёнаў рублёў.

Нумар тэлефона ў лістоўцы прывялі, а вось расцэнкі – не. Але на сайце Белтэлекама можна знайсці, што прадпрымальнік ацаніў паслугі даведачна-інфармацыйнай службы ў 41 тысячу рублёў за хвіліну.

Замест “Тысячы вакансій” віляйчане пазбавіліся 400 тысяч рублёў. Як у пошуках працы не выкінуць грошы на тэлефанаванні